На главную / Пресса / Рецензия на альбом "narisovana" в газете "Наша Ніва" (№ 41, 2004)

Гэта другі паўнавартасны альбом менскай каманды, якая трымаецца па-за ўсялякімі тусоўкамі, альбомы выдае самастойна і любіць сварыцца з журналістамі. Па якасьці запісу ён у шэрагу самых лепшых, а што да музыкі, то яна на аматара.

Плытка «Narisovana» стылістычна абсалютна не падобная на папярэдні альбом каманды «На неба». Ранейшыя песьні калектыву граліся ў больш традыцыйным рэчышчы — як фольк ці брыт-поп, сьвежыя творы вытрыманы ў досыць рэдкай у нас ірванай «цягучай» стылістыцы зь нечаканымі музычнымі хадамі і вакальнымі «замарочкамі» Віталіка «Артыста». Тут знаходзіцца месца і акустычным гукам гітары, флейты, віялянчэлі, і электрычным сэмплам, і псыхадэлічным сола, і прыпанкаваным бубнам. Магчыма, гэта тлумачыцца абноўленым складам, магчыма, тым, што група не стаіць на месцы.

Амаль палова альбому "Narisovana" была экранізавана. Цягам працы над дыскам музыканты яшчэ й здымалі відэашэрагі да новых песень – на дыску можна знайсьці гэтыя кліпы.

Музыканты кажуць, што пішуць песні на той мове, на якой падабаецца і якая падаецца найбольш гарманічнай. Відаць, што беларускую за гарманічную яны ня лічаць, бо альбом – расейскамоўны (за выняткам адной песьні). На папярэднім дыску групы палова песень была на роднай мове.

Сяргей Будкін

Акция

Афиша

28.11.08
26.11.08
25.11.08

Организация концертов в Беларуси, PR:
+375 29 679 32 95
Виктор Поздняков@ email

Организация концертов в России и Казахстане:
+7 901 523 95 81, Компания М2, Сергей Федоров @ email


Интернет предоставлен