На главную / Пресса / Интервью Виталия Артиста газете "Літаратура і мастацтва" (2006)

Пра правалы пад сцэну і сустрэчы на могілках

Жыццё гурта beZ bileta вельмі насычанае. Напрыклад, за ты час, што прайшоў пасля апошняй пра яго публікацыі ў “ЛіМе” (21 ліпеня 2006), гурт паспеў з’ездзіць на фестываль у Германію, правесці чацвёрты па ліку “Дзень безбілетніка”. А таксама адыграць канцэрт у клубе “Рэактар”, на які прыйшло столькі людзей, што кількі ў банцы, калі ўбачылі б гэты гармідар (столпотворение), злобна пасмяяліся б. Пра ўсё гэта падрабязней чытайце ў інтэрв’ю з лідарам гурта Віталікам Артыстам.

- Віталь, перш за ўсё раскажы крыху пра берлінскі фестываль

- Фестываль беларускай культуры “GOOD.BY” праходзіў у Берліне напрцягу тыдня. Арганізавалі яго нашыя суайчыннікі, якія жывуць у Германіі. Дакладней – суайчынніцы, тры малыдыя дзяўчыны, якія вучацца ў аспірантуры на філасофскім факультэце. Яны знайшлі нейкія фонды, фінансаванне і вырашылі зрабіць такі фестываль. У рамках “GOOD.BY” праходзіў таэтарльны вечар (“Сучасны мастацкі тэатр” са спектаклем “Дванаццатая ноч”), адбываліся выстаўкі, паказвалі дакументальнае кіно, мультфільмы. На адкрыцці фэсту гралі “Drum Extasy”, а мы – на закрыцці. Фестываль прайшоў проста выдатна. Асабліва прыемна было тое, што на наш канцэрт прыйшло больш за ўсё людзей. Дарэчы, былі і прадстаўнікі беларускай амбасады.

- Былі якія цікавыя выпадкі?

- Недзе ў сярэдзіне канцэрта мне падалося, што сцэна нейкая няўстойлівая. А на перадапошняй песне (гэта была “Мая краіна Беларусь”) я вельмі распрыгаўся. І тут раздаецца хруст, пада мною правальваецца невялічкі кавалак сцэны, я апынуўся пад ёю. А гурт грае як ні ў чым не бывала. Я вылез, і мы паспяхова дайгралі канцэрт. Я думаў – адміністрацыя клуба будзе злавацца. У нас, напрыклад, паходзіш у час канцэрта па спінках крэслаў – ўжо пачынаецца. А там прыйшлі адміністратары, папрасілі прабачэння.  А наконт публікі - усе былі ў проста ў захапленні, падыходзілі немцы і пыталіся, як доўга мы ў турнэ і хто займаецца пастаноўкай трукаў.

- Як складваліся адносіны з іншымі ўдзельнікамі фэсту?

- Мы вельмі пасябравалі з “смтшнікамі” і ноччу ў гатэлі пачалі гарланіць песні. Нас папрасілі гарланіць цішэй, але гэта не атрымалася. У 3 гадзіны раніцы мы пайшлі на Аляксандр-плац (адна з плошчаў Берліна – А.К.). На дзіва, нас ніхто не арыштаваў, наадварот – мясцовыя людзі, якія не спалі ў гэты час, прыйшлі туды і слухалі наш канцэрт. 

- Новы альбом beZ bileta знаходзіцца на стадыі запісу. Чым ён будзе адрознівацца ад астатніх?

- Больш цікавымі і прадуманымі аранжыроўкамі. Мы хочам стала прагрэсіраваць, таму вельмі сур’ёзна падыходзім да ўсіх музычных аспектаў. 

- Наколькі я ведаю, скора ў ратацыі з’явіцца ваш новы кліп. Як адбываліся яго здымкі?

- Ужо зняты кліп на песню “Такие медленные” (рэжысёр Максім Сіры). Месяца з два назад мы, у сем гадзін раніцы, выехалі за МКАД. Паставілі знак, што там нельга ездзіць, каб нас не пазбівалі машыны. І на дарозе здымалі кліп.

- А як ставіліся да гэтага аўтамабілісты?

- Нармалёва ставіліся. Некаторыя прасілі, каб іх таксама знялі ў кліпе.

10 лістапада прайшоў чацёрты “Дзень безбілетніка”, па сумяшчальніцтве – дзень нараджэння Артыста. Вельмі цікавы падарунак прыпаднеслі яму аматары beZ bileta – вялізны плакат (метраў 5 ў даўжыню), на якім змешчана больш за 700 фатаграфій. Даслаць сваё фота мог кожны, каму даспадобы гэты гурт. А што датычыцца “прафесійнага” свята гурта, то асаблівасцю сёлетнягя “Дня безбілетніка” стаў конкурс кавераў. Кавер – гэта песня якога-небудзь выканаўца, якую выконвае іншы выканаўцы, прыўносячы нешта сваё. У дадзеным выпадку любы чалавек мог выбраць любую песню beZ bileta і зрабіць на яе кавер. Як расказаў мне Віталь, ім было даслана 10 запісаў, з якіх яны дапусцілі да конкурсу 4. У выніку інтэрнет-галасавання лепшым быў абраны кавер на песню “Мая краіна Беларусь” у стылі фламенка. А 10 лістапада, на канцэрце гурта, яго аўтары прадставілі свой твор на суд аматарў beZ bileta. Напэўна, ўсім спадабалася.

Дарэчы, на мінулым канцэрце ўдзельнікі гурта абвясцілі, што цяпер іх пяцёра.

- Так, у нас з’явіўся новы музыкант - Павел Кудрын. Ён будзе несці функцыю клавішаў, флейты. Гэта наш стары сябра. Усе, хто бачыў кліп на песню “Две лодки”, маглі там яго пабачыць. Ён, як мультыінструменталіст, граў з намі і мінулым летам, і вясной, але “афіцыйна” ўвайшоў у склад гурта толькі зараз.

Некалькі месяцаў таму Віталь размясціў у інтэрнэт-суполцы аматараў beZ bileta “Песенку Артиста”. Вельмі “папсовая” музыка (хаця такой граматнай “папсе” пазайздросцяць шматлікія эстраднікі) плюс эмацыянальна насычаны тэкст. Погляды наведвальнікаў гэтай суполкі раздзяліліся: ад рэзка адмоўных эмоцый (кшталту “Віталь, ніжэй не апускайся!”) да вельмі станоўчых (“О, які пазітыў, давай яшчэ!”). 

- Проста нарадзілася такая песня, - каменціруе Віталь. - Я яе не стаў хаваць, але і не збіраўся ўключаць у альбом, бо яна адрозніваецца ад астатняга. Выклаў яе ў інтэрнэце –  яна там выклікала проста фурор. Падумаў нават, можа занесці на радыё?

Я пішу музыку ўвесь час. Увогуле, ў маіх планах – выпусціць дыск. Таму што назбіралася ўжо шмат кампазіцый. Напрыклад, не ўсе напісаныя мной для кіно рэчы ўваходзяць у фільм. Не таму што яны дрэнныя, проста часам атрымліваецца, што трэк не адпавядае “малюнку”. Але, пакуль што галоўнае – альбом. 

- А як развіваецца тваё супрацоўніцтва з кіно?

- Ну вось, я ўсё лета пісаў музыку для расійскага серыялу “Супермаркет” і скончыў толькі ў верасні. 

- Якім чынам ты туды “трапіў”?

- Аднойчы ў мяне дома скончылася гарбата і цукар, і я пайшоў у краму. Гляджу – кіно здымаюць. Пакруціўся я там, набраўся смялосці  і пытаюся: “А хто рэжысёр?”. Мне паказалі і сказалі, як яго завуць. Я падыходжу да яго і гавару: “Пал Іваныч, добры дзень! Я Віталік, магу да вашага фільма музыку напісаць”. Ён мне: “А хто вы?”. А тады паўсюль ішоў фільм “Охота на пиранью”. І я гавару: “Ну, вось, “Охота на пиранью” мая праца”.  Тады гэты рэжысёр папрасіў у мяне дэма-запіс, праслухаў яго і праз дзень патэлефанаваў: “Я дэма праслухаў, трэба пагаварыць, сустракаемся на могілках”. Проста на Кальварыйскіх могілках праходзілі здымкі чарговай сцэны. Мы сустрэліся, ён сказаў, што яму вельмі спадабалася. Вось так я і пачаў працаваць над “Супермаркетам”.

Алесь Кірыковіч

Акция

Афиша

28.11.08
26.11.08
25.11.08

Организация концертов в Беларуси, PR:
+375 29 679 32 95
Виктор Поздняков@ email

Организация концертов в России и Казахстане:
+7 901 523 95 81, Компания М2, Сергей Федоров @ email


Интернет предоставлен